Джозеф Кітынгер
Джозеф Кітынгер | |
---|---|
англ.: Joseph William Kittinger Jr. | |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2022[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | ваенна-паветраныя сілы ЗША[5] |
Званне | палкоўнік[d][5] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозеф Уільям Кітынгер II (27 ліпеня 1928 - 9 снежня 2022) — афіцэр ваенна-паветраных сіл ЗША, вядомы сваім удзелам у праектах Manhigh і Excelsior. Падчас вайны ў В'етнаме быў збіты і захоплены ў палон, у якім прабыў 11 месяцаў.
Ранняе жыццё і ваенная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Тампа, штат Фларыда. У сакавіку 1949 года паступіў на службу ў ВПС ЗША і быў накіраваны ў школу падрыхтоўкі лётчыкаў. Пасля заканчэння трэніровак у сакавіку 1950 атрымаў званне пілота і чын малодшага лейтэнанта. Далейшую службу нёс на авіябазе Рамштайн ў складзе 86-га знішчальна-бамбавальнага крыла. У 1953 быў пераведзены на авіябазу Халаман ў Нью-Мексіка, дзе служыў афіцэрам па бяспецы палётаў, быў інструктарам па выжыванні і метадах катапультавання.
Праект «Эксельсіёр»
[правіць | правіць зыходнік]Першы скачок быў здзейснены з вышыні 23300 метраў 16 лістапада 1959. З-за непаладак стабілізуючы парашут не раскрыўся, і Кітынгер трапіў у штопар. Яго цела круцілася з хуткасцю 120 абаротаў у хвіліну, перагрузкі складалі 22g, і Джозеф страціў прытомнасць. Парашут адкрыўся з дапамогай прыбора аўтаматычнага раскрыцця парашута. 11 снежня ён скокнуў зноў, ужо з вышыні 22760 метраў, за што быў узнагароджаны «Парашутным медалём Леа Стывенса».
16 жніўня 1960 года адбыўся апошні скачок у рамках праекта «Эксельсіёр» з вышыні 31300 метраў. Раскрыўшы тармазны парашут для стабілізацыі, Джозеф Кітынгер падаў 4 хвіліны і 36 секунд, дасягнуўшы хуткасці 988 км/г (або 274 м/с) да адкрыцця асноўнага парашута на вышыні 5500 метраў. Герметычнасць правай пальчаткі была парушаная, і яго рука павялічылася ў памерах у два разы. Гэты скачок атрымаў некалькі рэкордаў: самы высокі скачок са стратастата, самы высокі скачок з парашутам, найбольш доўгае падзенне з тармазным парашутам і найбольшая хуткасць, дасягнутая пры падзенні. Усе гэтыя рэкорды зарэгістраваныя ВПС ЗША, ФАІ іх не прызнае, з-за выкарыстання стабілізуючага парашута падчас скачку.
Зноскі
- ↑ а б в Goldstein R. Joseph Kittinger, a Record-Setter High in the Skies, Dies at 94 — 2022. — ISSN 0362-4331 Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ а б в Joseph Kittinger Obituary - Altamonte Springs, FL — Dignity Memorial. Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ Joseph Kittinger, who set longtime parachute record, dies
- ↑ Joseph Kittinger: highest skydiver for 52 years dies aged 94en
- ↑ а б в г Veteran Tributes Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ History of Bolles - The Bolles School Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ Knudsen N. Joltin' Joe Kittinger — 2012. Праверана 16 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце ВПС ЗША (англ.) (Праверана 25 жніўня 2009)
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Хілсбара (Фларыда)
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём Ваеннапалоннага
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Узнагароджаныя Армейскім медалём акупацыі
- Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
- Узнагароджаныя медалём «За службу ў В’етнаме»
- Асобы
- Авіяканструктары ЗША
- Парашутысты
- Лётчыкі В’етнамскай вайны
- Ваеннапалонныя ЗША